Top.Mail.Ru
217

Партугальцы другі раз перамаглі ў Лізе нацый УЕФА

Футбалісты Партугаліі другі раз сталі пераможцамі Лігі нацый УЕФА, паведамляе БелТА.



У Мюнхене ў вырашальным паядынку чацвёртага сезона партугальцы адолелі ў серыі пасляматчавых пенальці іспанскіх футбалістаў. У асноўны час іспанцы двойчы выходзілі наперад пасля ўдараў Марціна Субімендзі і Мікеля Аярсабаля, але Нуну Мендэш і Крышціяну Раналду параўноўвалі лік — 2:2. У дадатковы час нікому не ўдалося вызначыцца, а ў серыі пасляматчавых пенальці ўдача была на баку партугальскай каманды — 5:3.

У гульні за бронзу віцэ-чэмпіёны свету французы перамаглі гаспадароў фінальнага этапу футбалістаў зборнай Германіі з лікам 2:0. 

У паўфіналах партугальцы атрымалі валявую вікторыю над футбалістамі Германіі (2:1), а іспанцы ў бліскучым паядынку адолелі французаў (5:4).

Зборная Беларусі ў мінулым сезоне ЛН заняла трэцяе месца ў групе С3, саступіўшы камандам Паўночнай Ірландыі і Балгарыі, апярэдзіўшы толькі Люксембург.

У 2019 годзе ў вырашальным паядынку першага сезона Лігі нацый партугальцы перамаглі каманду Нідэрландаў — 1:0, у 2021 годзе ў фінале другога сезона французы аказаліся мацнейшымі за іспанцаў — 2:1, а два гады таму зборная Іспаніі заняла першае месца, адолеўшы ў фінальным матчы харватаў у серыі пенальці — 5:4.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю