Top.Mail.Ru

Партыя новых аўтамабіляў хуткай дапамогі паступіла ў Брэст

Аўтабаза медыцынскіх устаноў Брэсцкага гарвыканкама папоўнілася 20 новымі аўтамабілямі хуткай дапамогі. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Машыны прызначаны для замены транспарту, які ўжо выпрацаваў свой рэсурс. «Паступіла 20 аўтамабіляў „МАЗ-Купава“ класа B. Яны абсталяваны кіслароднымі балонамі, насілкамі некалькіх відаў. Мы заменім усе машыны, якія адслужылі свой тэрмін. Усяго ў распараджэнні 41 аўтамабіль хуткай дапамогі», — расказалі спецыялісты аўтабазы медыцынскіх устаноў.

Цяпер тэхніка праходзіць рэгістрацыю, пасля чаго аўтамабілі выйдуць на лінію. «У гэтым годзе было запланавана 20 аўтамабіляў, і ўся партыя паступіла адначасова. Машыны закуплены за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і размеркаваны Міністэрствам аховы здароўя. Служба хуткай медыцынскай дапамогі Брэста ўключае чатыры падстанцыі і адзін аддалены пункт у Дамачаве. Яны абслугоўваюць жыхароў Брэста і Брэсцкага раёна — усяго каля 393 тыс. чалавек», — адзначылі спецыялісты.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю