Top.Mail.Ru

Партызанскі праспект стане першым: калі і дзе ў Мінску ўстановяць шкляныя навесы

У Мінску маюць намер накрыць шклянымі навесамі ўсе падземныя пераходы, якія пакуль застаюцца без абароны ад ападкаў. Пра тое, дзе з’явяцца першыя такія канструкцыі, расказаў генеральны дырэктар ДП «УДМСіБ Мінгарвыканкама» Уладзімір Латушкін.


На сёння ў горадзе налічваецца 34 падземныя пераходы, не абсталяваныя навесамі. «Перад нашым прадпрыемствам стаіць задача накрыць усе пераходы ў бліжэйшыя некалькі гадоў. Навесы дазволяць падоўжыць тэрмін службы пераходаў, а для людзей гэта будзе значна зручней», — сказаў Уладзімір Латушкін. Ён дадаў, што распрацавана канцэпцыя навесаў і цяпер вядзецца работа над праектнай дакументацыяй для пачатку гэтых работ у бягучым годзе.

Ненакрытыя пераходы, паводле яго слоў, былі падзелены на групы. «Мы пачнём з аднаго з падземных пераходаў на Партызанскім праспекце. Далей будзем весці работы на каркасных вуліцах — праспектах Незалежнасці і Пераможцаў. А затым ужо пяройдзем да спальных раёнаў», — растлумачыў кіраўнік прадпрыемства.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю