Міжнародная сустрэча на тэму «Партызанскі рубеж памежжа: Сураж — Усвяты — Веліж» была прысвечана 135-годдзю з дня нараджэння легендарнага партызанскага камандзіра Героя Савецкага Саюза Мікалая Піліпавіча Шмырова. І арганізавалі яе віцябчане супольна з Пскоўскай абласной універсальнай бібліятэкай імя В. Я. Курбатава. Постаць героя-партызана, чалавека, які стаў сімвалам трываласці, мужнасці беларускага народа, аднолькава вядомая і ў нашай краіне, і ў Расійскай Федэрацыі. З унікальнымі дакументамі з фондаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці ўдзельнікаў тэлемоста пазнаёмілі дасведчаныя архівісты Юлія Кісялёва і Святлана Мясаедава. Сваё выступленне музейшчык Дзяніс Якаўлеў прысвяціў рабоце Віцебскага абласнога музея Героя Савецкага Саюза М. П. Шмырова.
На тэлемосце быў прадстаўлены даклад «Мінай Шмыроў і сувязь з Усвяцкім краем Пскоўшчыны» кіраўніка рабочай групы Пскоўскай абласной грамадскай рэдакцыйнай калегіі кнігі «Салдаты Перамогі» Мікалая Нікіценкі.
Мерапрыемства аб’яднала не толькі згаданых і іншых даследчыкаў, але і маладых людзей — да трансляцыі далучыліся вучні СШ N 4 г. Віцебска, студэнты і выкладчыкі Пскоўскага каледжа прафесійных тэхналогій і сэрвісу, а таксама бібліятэчныя работнікі Пскова і Віцебска.
Мікола Берлеж