Top.Mail.Ru
312

Парушэнні заканадаўства аб гарантыях па сацабароне сірот выявіла пракуратура Мастоўскага раёна

Пракуратура Мастоўскага раёна правяла праверку выканання патрабаванняў заканадаўства аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, паведамляе БелТА.



Устаноўлена, што ўпраўленнем адукацыі Мастоўскага райвыканкама, якія выконваюць функцыі па апецы і папячыцельстве ў дачыненні да непаўналетніх, прымаюцца меры па ўладкаванні дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у сем’і, абароне іх асабістых і маёмасных правоў. Павышана эфектыўнасць работы па ажыццяўленні кантролю за расходаваннем замяшчальнымі бацькамі пенсіённых выплат, належных падапечным.

У той жа час праверкай устаноўлены парушэнні заканадаўства, якія перашкаджаюць поўнай рэалізацыі дзецьмі-сіротамі і дзецьмі, якія засталіся без апекі бацькоў, гарантаваных ім правоў. Так, пастановай камісіі па справах непаўналетніх Мастоўскага райвыканкама ад 3 лістапада 2023 года двое непаўналетніх прызнаныя маючымі патрэбу ў дзяржахове, адабраныя ў маці і змешчаныя на дзяржаўнае забеспячэнне. Па выніках рэалізацыі плана абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей камісія ў маі 2024 года прыняла рашэнне аб звароце ў суд з іскам аб пазбаўленні маці бацькоўскіх правоў. У чэрвені 2024 года суд Мастоўскага раёна пазбавіў жанчыну бацькоўскіх правоў. Рашэнне ўступіла ў законную сілу 28 чэрвеня 2024 года. Разам з тым у парушэнне дзеючага заканадаўства рашэннем райвыканкама непаўналетнія пастаўлены на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў не з даты адабрання, а з даты ўступлення ў сілу рашэння суда.

Не заўсёды забяспечваецца комплексны падыход у пытаннях ажыццяўлення кантролю за захаванасцю жылых памяшканняў, замацаваных за дзецьмі. Так, рашэннем райвыканкама за непаўналетнім, 2013 года нараджэння, замацаваны жылы дом. Згодна з актам абследавання замацаванага жылля з 2022 года да цяперашняга часу канстатуецца, што ў доме няспраўная сістэма газавага ацяплення, адключана электрычнасць, маецца запазычанасць па камунальных плацяжах, а пражыванне непаўналетняга ў дадзеным жылым памяшканні магчыма толькі пасля ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Па выніках праверкі пракурор Мастоўскага раёна ўнёс прадстаўленне намесніку старшыні райвыканкама, у якім запатрабаваў прыняць меры па недапушчэнні парушэнняў заканадаўства ў сферы абароны правоў дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама ініцыяваць перагляд рашэнняў аб прыняцці названай катэгорыі асоб на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і ўнясенне змяненняў у дату пастаноўкі на ўлік. Патрабаванні пракурора выкананы ў поўным аб’ёме.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю