Top.Mail.Ru

Пасажырскі паром пацярпеў крушэнне ля берагоў Балі

Пасажырскі паром пацярпеў крушэнне ля інданэзійскага вострава Балі, у выніку чаго загінулі не менш за чатыры чалавекі, многія прапалі без вестак, паведамляе РИА Новости. 



Па даных мясцовай паліцыі, усяго на борце парома, які затануў на шляху да Балі, знаходзіліся 65 чалавек: 53 пасажыры і 12 членаў экіпажа. Прынамсі чатыры чалавекі загінулі, 23 удалося выратаваць. Яшчэ 38 лічацца прапаўшымі без вестак. 

Інцыдэнт адбыўся 2 ліпеня каля 23:20 па мясцовым часе. Прычына здарэння высвятляецца.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю