Top.Mail.Ru

Пасажырскія перавозкі ў гарадах-спадарожніках Мінска будуць развівацца за кошт аўтобусаў на электрацязе

Пра гэта заявіла намеснік начальніка ўпраўлення стратэгічнага развіцця і знешняга інвестыцыйнага супрацоўніцтва Міністэрства энергетыкі Юлія МІХАЙЛОЎСКАЯ. Яна адзначыла, што за 2025 год электраспажыванне зараднымі станцыямі для электрамабіляў вырасла практычна больш чым у два разы.

Варта адзначыць, што існуе план Урада па дасягненні 300 тысяч электрамабіляў па выніку 2030 года. Таму ва ўпраўленні прагназуюць, што электраспажыванне значна вырасце і складзе не менш за паўтара мільярда кілават за гадзіну, а хутчэй за ўсё нават двух мільярдаў кілават, таму што прагназуецца рост таксама грузавых электрамабіляў у нашай краіне.

Беларуская атамная станцыя стала самым вялікім стымулам для развіцця электраспажывання ў краіне, не толькі электрамабілямі, але і ў іншых сферах. Пасля гэтага паслядоўна ў міністэрстве ўвялі стымулюючыя тарыфы, а таксама прынялі ўдзел у рэалізацыі Міністэрствам прамысловасці комплекснай праграмы развіцця электратранспарту, якая рэалізавалася ў 2021–2025 гадах. 

На 1 мая ў краіне дзейнічала крыху больш за 2400 зарадных станцый розных формаў уласнасці. Ужо зімой гэтага года стаў назірацца недахоп зараднай інфраструктуры для электрамабіляў. Таму, мы прагназуем, што будзе рост колькасці не толькі зарадных станцый, павольных і хуткіх, але будзе расці і колькасць суперхуткіх зарадных комплексаў. 

«У сувязі з гэтым, мы з аператарамі праводзім сустрэчы і намячаем шляхі, якім чынам будзем вырашаць пытанні пікавых спажыванняў электраэнергіі. Вядома ж, пры росце колькасці электрамабіляў у нас паўстане і такая невялікая праблема, пра якую мы ўжо цяпер прагаворваем і плануем згладжваць гэтыя пікі з выкарыстаннем сістэмы назапашвання электраэнергіі», — адзначыла Юлія Міхайлоўская.

У гэтым выпадку, у гадзіны мінімальнай нагрузкі ноччу такія сістэмы будуць назапашваць электраэнергію, а ў піку аддаваць яе. Таксама ў частцы прымянення інавацыйных тэхналогій яшчэ разглядаецца варыянт выкарыстання дынамічнага рэгулявання магутнасці зарадных станцый, калі сістэма аўтаматычна рэгулюе магутнасць, якая выдаецца. 

Перспектыўны напрамак — перавод пасажырскіх перавозак на электратранспарт. Нядаўна былі рэалізаваны такія праекты ў Жозіне, у Шклове і Наваполацку. З улікам рэалізаваных гэтых праектаў Міністэрства транспарту прааналізавала эфектыўнасць іх укаранення і падрыхтавала рэкамендацыі, якія накіравала як ва Урад, так і ў тэрытарыяльныя органы дзяржкіравання. 

Ужо ў далейшым будуць рэалізоўвацца праекты па ўкараненні электратранспарту ў пасажырскіх перавозках для гарадоў-спадарожнікаў, такіх як Смалявічы і Фаніпаль.

Сяргей КУРКАЧ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю