Тэма пасяджэння — «Удасканаленне прававога рэгулявання грамадскіх адносін у сферы дзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь» (у рамках падрыхтоўкі да разгляду Палатай прадстаўнікоў праекта закона «Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях»).
Мерапрыемства пачнецца з ускладання кветак да манументальна-дэкаратыўнай скульптуры «Работнікам МНС, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку». Затым парламентарыі азнаёмяцца з інфраструктурай універсітэта.
Пасля адбудзецца пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў, на якім плануецца разгледзець наступныя пытанні: развіццё сістэмы МНС у сучасных умовах; удасканаленне прававога рэгулявання грамадскіх адносін у сферы дзейнасці МНС; сучаснае медыяасяроддзе: рызыкі і магчымасці для МНС; развіццё нацыянальнай школы падрыхтоўкі ратавальнікаў-пажарных.