Дэлегацыя МУС на чале з Іванам Кубраковым знаходзіцца з візітам у Кітаі.
У аўторак кіраўнік беларускага міліцэйскага ведамства Іван Кубракоў, які на чале беларускай дэлегацыі знаходзіцца з дзелавым візітам у КНР, сустрэўся з міністрам грамадскай бяспекі гэтай краіны Ванам Сяахунам.
Падчас сустрэчы Іван Кубракоў выказаў надзею, што двухбаковы дыялог па лініі праваахоўных вемастваў і ў надалей будзе прадуктыўным і стане добрай магчымасцю для глыбокага аналізу і выпрацоўкі новых прапаноў на перспектыву.
— Актывізацыя міжведамаснага супрацоўніцтва звязана ў першую чаргу з вельмі добрымі асабістымі адносінамі кіраўнікоў дзяржаў, што пацвярджае нядаўняя сустрэча Аляксандра Лукашэнкі са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Беларусь і Кітай цесна і эфектыўна ўзаемадзейнічаюць у рамках міжнародных і рэгіянальных арганізацый па ўсім спектры пытанняў.
У сваю чаргу Ван Сяохун падкрэсліў, што Кітай і Беларусь — сапраўдныя сябры і стратэгічныя партнёры! Ван Сяохун выказаў асаблівую зацікаўленасць у вывучэнні беларускага вопыту ў сферы барацьбы з кіберзлачыннасцю і абмену інфармацыяй. Таксама засяродзіў увагу на пытаннях захавання палітычнай бяспекі, сумеснага раскрыцця эканамічных злачынстваў і забеспячэння бяспекі праектаў праграмы «Адзін пояс — адзін шлях».
Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ