Top.Mail.Ru

Хто можа атрымаць паслугі нянькі ад дзяржавы, расказалі ў Мінпрацы

Па інфармацыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паслугі нянькі ў Беларусі прадастаўляюцца некалькім катэгорыям сем’яў.


Калі ў сям’і нарадзіліся двайняты, бацькі могуць разлічваць на такую дапамогу да 20 гадзін на тыдзень, пакуль дзецям не споўніцца 3 гады. Калі трайняты і больш — да 40 гадзін на тыдзень.

У сям’і, дзе расце дзіця-інвалід да 18 гадоў, нянька можа працаваць да 20 гадзін на тыдзень. У выпадку, калі дзяцей-інвалідаў двое і больш — да 40 гадзін. Да 20 гадзін дапамогі нянькі на тыдзень могуць разлічваць таксама сем’і, дзе абодва бацькі (або адзін у няпоўнай) маюць I ці II групу інваліднасці, а дзіцяці яшчэ няма 6 гадоў.

Каб атрымаць паслугу, трэба звярнуцца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН) па месцы жыхарства або знаходжання з пакетам усіх неабходных дакументаў — пасля гэтага будзе заключаны дагавор аб аказанні сацыяльных паслуг з установай.

Звычайна паслугі нянькі аказваюцца бясплатна, але ёсць выключэнне: калі ў поўнай сям’і працаздольны бацька або айчым на дату звароту па паслугу не заняты ў эканоміцы і не меў работы 6 і больш месяцаў сумарна за апошні год перад месяцам звароту, то паслугі нянькі будуць аказвацца на платнай аснове па тарыфах.

Аміна НАЗАРАВА

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю