Top.Mail.Ru
168

Паслы Беларусі і Уругвая абмеркавалі развіццё палітычнага дыялогу і эканамічнага супрацоўніцтва

Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік правёў сустрэчу з паслом Усходняй Рэспублікі Уругвай у Расійскай Федэрацыі Марыяй дэль Расарыя Партэль Касанава. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага пасольства.



Кіраўнікі дыпмісій абмеркавалі пытанні развіцця палітычнага дыялогу, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый, а таксама фарміраванне дагаворна-прававой базы. 

«Уругвайскі дыпламат падкрэсліла важнасць развіцця ўзаемадзеяння з Беларуссю, а таксама выказала меркаванне, што бакам неабходна ў большай меры выкарыстаць існуючы патэнцыял супрацоўніцтва. У якасці адной са сфер, якія ўяўляюць цікавасць для ўзаемадзеяння з нашай краінай, Марыя дэль Расарыё Партэль Касанава назвала інфармацыйныя тэхналогіі, вопыт развіцця якіх ёсць і ва Уругваі», — расказалі ў прэс-службе. 

«Аляксандр Рагожнік у сваю чаргу акцэнтаваў увагу на важнасці актывізацыі кантактаў па лініі бізнес-супольнасцяў Беларусі і Уругвая ў мэтах павышэння паказчыкаў узаемнага гандлю паміж краінамі», — дадалі ў дыппрадстаўніцтве.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю