Top.Mail.Ru

Пасля пажару на вул. Леніна ў Мінску ўрачы і псіхолагі працуюць з пацярпелымі жыхарамі

У Мінску пасля пажара на вул. Леніна, 9, працягваюць аказваць дапамогу жыхарам. Пра гэта журналістам расказаў кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска Раман Мельнік, паведаміла БелТА.


Раман Мельнік падкрэсліў, што падчас пажару супрацоўнікі МНС выканалі сваю задачу. Паводле яго слоў, жыхары дома, якія мелі патрэбу ў дапамозе, размешчаны ў часовых месцах знаходжання. «Забяспечаны санітарна-гігіенічнымі сродкамі, медыцынскім суправаджэннем, з імі таксама працуюць псіхолагі», — дадаў ён.

Кіраўнік адміністрацыі падкрэсліў, што работа працягваецца. «Цяпер стаіць задача, і яна вельмі складаная, — хуткае і правільнае аднаўленне ўсяго таго, што было разбурана пры пажары», — сказаў ён.

Акрамя таго, сёння адбудзецца пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях. На месцы пажару задзейнічана міліцыя Мінска, а службы жыллёва-камунальнай гаспадаркі сумесна з супрацоўнікамі МНС адсочваюць сітуацыю са станам дома.

Раман Мельнік дадаў, што скаргаў ад людзей не паступала. «Але, вядома, яшчэ трэба будзе работа па кватэрах паасобку. У кватэры, нягледзячы на перакрыцці, было шмат пажаратушэння. Так што работы яшчэ трэба будзе шмат», — рэзюмаваў ён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю