Аддзелам арганізацыі апрацоўкі махлярскіх аперацый МУС ініцыявана блакіроўка 16 фішынгавых інтэрнэт-рэсурсаў за суткі, паведамілі БелТА ў МУС.
За мінулыя суткі ў міліцыю паступіла больш як 400 паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў. Дзякуючы аператыўнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і пільнасці грамадзян большасць злачынстваў прадухілена. Зарэгістравана 39 злачынстваў, учыненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
Была ініцыявана блакіроўка 16 фішынгавых інтэрнэт-рэсурсаў (несапраўдныя гандлёвыя пляцоўкі, банкі або сэрвісы, якія нельга адрозніць ад сапраўдных), заблакіравана магчымасць плацяжоў у адрас 41 замежнага плацежнага рэквізіту, які выкарыстоўваецца зламыснікамі, а таксама прыпынены расходныя аперацыі па 80 рахунках.
Аператыўнікамі затрыманы два кур’еры, якія працавалі ў інтарэсах аферыстаў. У іх канфіскавана больш як 40 тыс. рублёў.
Па спосабе ўчынення проціпраўных дзеянняў лідзіруе купля тавараў у інтэрнэце, затым ідзе вішынг ад імя нібыта службовых асоб (тэлефонныя махлярствы).
Работа па выяўленні і спыненні махлярскіх дзеянняў працягваецца.