Top.Mail.Ru
115

Пасол Алжыра адзначыў неабходнасць больш цеснага эканамічнага ўзаемадзеяння з Беларуссю

Паміж Беларуссю і Алжырам склаліся вельмі моцныя палітычныя ўзаемаадносіны, але ў плане эканомікі варта працаваць больш. Пра гэта журналістам заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Алжыра ў Расіі і Беларусі ў сумяшчальніцтве Туфік Джуама, паведамляе БелТА.

«Паміж нашымі краінамі склаліся вельмі моцныя палітычныя ўзаемаадносіны, але ў плане эканомікі нам трэба працаваць больш. Думаю, што наступнае пасяджэнне Сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве дасць нам магчымасць палепшыць нашы ўзаемаадносіны», — сказаў Туфік Джуама.

Пасол назваў нядаўні візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Алжыр вельмі важнай старонкай у гісторыі двухбаковых адносін. «Прэзідэнт Беларусі правёў вельмі даверныя і змястоўныя перагаворы з Прэзідэнтам Тэбунам. Для нашай краіны гэта быў вельмі важны візіт, падчас якога дасягнуты пагадненні аб далейшым развіцці і ўмацаванні адносін з Беларуссю», — падкрэсліў ён.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю