Top.Mail.Ru

Пасол Беларусі і намеснік кіраўніка МЗС РФ абмеркавалі графік мерапрыемстваў на вышэйшым і высокім узроўнях

Пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селіверстаў правёў сустрэчу з намеснікам міністра замежных спраў Расіі Міхаілам Галузіным, паведамляе БелТА.


Юрый Селіверстаў і Міхаіл Галузін абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, а таксама пытанні ўзаемадзеяння паміж міністэрствамі замежных спраў. «Зверылі гадзіннікі па маючым адбыцца графіку мерапрыемстваў на вышэйшым і высокім узроўнях», — адзначылі ў прэс-службе.

Бакі пацвердзілі ўзаемны настрой на прадаўжэнне рэзультатыўнай сумеснай работы ў мэтах далейшага ўмацавання шматграннага беларуска-расійскага саюзніцтва.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю