Па даручэнні кіраўніка беларускай дзяржавы пасол Беларусі ў Швейцарыі Аляксандр Ганевіч 22 студзеня прыняў удзел у цырымоніі зацвярджэння Статута Савета міру ўрадам Злучаных Штатаў Амерыкі як дэпазітарыем дакумента. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Мерапрыемства адбылося на палях Сусветнага эканамічнага форуму ў швейцарскім Давосе.