Top.Mail.Ru

Пасол Беларусі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Славакіі

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Славакіі Ігар Фісенка 21 кастрычніка ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Славакіі Петэру Пелегрыні, паведамляе БелТА са спасылкай на беларускае знешнепалітычнае ведамства.



У час пратакольнай размовы кіраўнік славацкай дзяржавы вітаў рашэнне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб аднаўленні работы пасольства ў Браціславе і выказаўся за развіццё двухбаковых адносін.

Суразмоўцы падкрэслілі неабходнасць умацавання супрацоўніцтва ў сферах эканомікі, культуры, спорту, а таксама адзначылі важнасць інтэнсіфікацыі маладзёжных кантактаў і наладжвання гуманітарных сувязяў паміж беларускім і славацкім народамі


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю