Top.Mail.Ru
221

Пасол Беларусі: сумесныя з Расіяй праекты ў высокай ступені гатоўнасці, магчымы наступны этап

Праекты ў галіне імпартазамяшчэння, якія рэалізуюцца сумесна з Расіяй, знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці, і бакі ў далейшым абмяркуюць фармат наступнага этапу супрацоўніцтва ў дадзеным кірунку. Пра гэта заявіў журналістам пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік, паведамляе БелТА.



Адказваючы на пытанне БелТА, ці ёсць у беларуска-расійскім парадку дня пытанне аб магчымасці выдзялення Расіяй новай крэдытнай лініі на сумесныя праекты, пасол сказаў: «Мы сёння завяршаем выбарку сродкаў у рамках першага траншу, які быў намі атрыманы. Тыя 27 праектаў, якія мы рэалізуем, ужо знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці. Безумоўна, калі гэты этап будзе завершаны, мы будзем з Расійскай Федэрацыяй абмяркоўваць фармат наступнага этапу, куды нам рухацца далей».

«Такая зацікаўленасць двух бакоў, безумоўна, ёсць. Асновай тут павінна стаць стварэнне сумесных прадпрыемстваў з тым, каб мы разам забяспечвалі свой тэхналагічны суверэнітэт», — дадаў Аляксандр Рагожнік.

Як паведамлялася, у 2022 годзе Расія выдзеліла Беларусі крэдытную лінію на 105 млрд расійскіх рублёў для імпартазамяшчальных праектаў у прамысловасці.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю