Top.Mail.Ru

Пасольства Нікарагуа адкрыюць у Мінску

Пасольства Нікарагуа будзе адкрыта ў Мінску. Напярэдадні падзеі адбылася сустрэча намесніка міністра замежных спраў Яўгена Шэстакова з часовым павераным у справах Нікарагуа ў Беларусі Клаўдзіа Антоніа Арана. Аб гэтым БелТА паведамілі ў МЗС.

Разглядаліся пытанні, звязаныя з адкрыццём пасольства, а таксама тэмы пятага пасяджэння беларуска-нікарагуанскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Абедзве падзеі запланаваны на канец лістапада.

Намеснік міністра і дыпламат абмеркавалі бягучы стан і перспектывы развіцця беларуска-нікарагуанскага супрацоўніцтва ў сферах узаемнага інтарэсу. Асаблівая ўвага ўдзелена графіку і парадку дня маючых адбыцца двухбаковых мерапрыемстваў.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Нікарагуа ўстаноўлены ў маі 1994 года.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю