Top.Mail.Ru
105

Паспець усё і ўсюды. Якія планы хочуць рэалізаваць у свой год беларускія жанчыны?

Якія планы хочуць рэалізаваць у свой год беларускія жанчыны? На гэта пытанне адказалі запрошаныя прадстаўнікі міністэрстваў, арганізацый і асацыяцый Беларусі. Паведаміла БелТА.

Старшыня Беларускай асацыяцыі шматдзетных бацькоў Таццяна Краўчанка ўпэўненая, што ў 2026 годзе шматдзетныя мамы дакладна не будуць сядзець дома. «У нас у арганізацыі практычна кожная працуе — у адукацыі, сацабароне, розных галінах. Яны імкнуцца павышаць культурныя, адукацыйныя кампетэнцыі», — звярнула яна ўвагу.

На думку старшыні асацыяцыі, у Год беларускай жанчыны важна стварыць умовы для аптымальнага сумяшчэння сям’і і працы для шматдзетных мам. На гэта, на яе думку, найперш павінны звярнуць увагу прадпрыемствы.

Старшыня аб’яднанай арганізацыі суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці ГА «Беларускі саюз жанчын», дырэктар ТАА «Інтэлектуальныя тэхналогіі бізнесу» Алена Прохарава адзначыла, што самым галоўным вынікам Года беларускай жанчыны павінна стаць развіццё сямейнага прадпрымальніцтва, каб кампетэнцыі бацькоў паспяхова перадаваліся дзецям. «Мы павінны разумець, што нашы дзеці застаюцца тут, любяць гэту краіну і ўкладаюць у яе эканоміку не толькі рэсурсы, але і душу. Для прадпрымальніцкай супольнасці гэта пытанне захавання чалавечага капіталу ў Беларусі», — падкрэсліла яна.

Намеснік старшыні БСЖ, старшыня аб’яднанай арганізацыі навукова-практычных цэнтраў сістэмы аховы здароўя Беларусі ГА «БСЖ» Іна Салдаценка сказала: «А я хачу, каб да канца года ў нашай краіне стала больш шчаслівых беларусаў — каб іх больш нарадзілася, каб больш беларусак шчасліва выйшлі замуж. Вельмі важна, каб беларуска, атрымаўшы адукацыю і маючы кампетэнцыі, магла лёгка інтэгравацца ў эканоміку і прыносіць карысць сваёй краіне».

Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Юлія Берднікава заўважыла, што Мінпрацы заўсёды на варце правоў грамадзян, але самае галоўнае — яно вырашае пытанні чалавечага шчасця. «У спектры нашай увагі — чалавек на ўсіх этапах жыцця, і дзяржава працягвае руку дапамогі абсалютна ўсім. Паколькі сёлета ў фокусе ўвагі жанчыны, то гэта выдатная магчымасць яшчэ раз ацаніць, наколькі яна шматгранная, наша беларуская жанчына, убачыць праблемныя пытанні на старце кар’еры, пры стварэнні сям’і, нараджэнні дзяцей, — упэўнена яна. — Таму што сёння жыццё настолькі рытмічнае, а мы, жанчыны, звычайна шматзадачныя — жадаем паспяваць усё і заўсёды, несці радасць у сям’ю, укладвацца ў прафесіяналізм, развіццё бізнесу, у той напрамак дзейнасці, дзе мы значныя і важныя».

Начальнік упраўлення кантролю медыцынскай дзейнасці Міністэрства аховы здароўя, старшыня пярвічнай арганізацыі БСЖ Міністэрства аховы здароўя Ірына Кірэева рэзюмавала: «Самы лепшы вынік — захаванне большай колькасці жыццяў нашых беларускіх грамадзян. Дапамога ў нараджэнні большай колькасці дзетак у нашай краіне стане самым выдатным вынікам Года беларускай жанчыны».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю