Top.Mail.Ru

Паспяхова завяршылася праверка гатоўнасці камісій па выбарах Прэзідэнта Беларусі да галасавання

20 студзеня паспяхова завяршылася праверка гатоўнасці камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да галасавання. Аб гэтым паведамілі ў ЦВК.


Усе ўчасткі для галасавання забяспечаны ўсім неабходным і гатовы да пачатку выбарчага працэсу.

Датэрміновае галасаванне пройдзе ў краіне з 21 да 25 студзеня. Участкі для галасавання будуць адчынены з 12:00 да 19:00 без перапынку на абед.

На сайце ЦВК Беларусі працуе сэрвіс па пошуку ўчасткаў для галасавання, дзе можна зручным і хуткім спосабам знайсці свой участак для галасавання і даныя аб участковай камісіі (адрас, тэлефон). Інфармацыя аб размяшчэнні ўчасткаў для галасавання з указаннем іх межаў або пераліку населеных пунктаў, вуліц, дамоў, якія ўваходзяць у межы ўчастка, а таксама месцы знаходжання ўчастковых камісій размешчана на сайтах адпаведных выканаўчых камітэтаў у раздзеле «Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 26 студзеня 2025 г.».

Атрымаць бюлетэнь для галасавання грамадзяне змогуць пры прад’яўленні пашпарта (ідэнтыфікацыйнай карты) грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, выбаршчыкі, уключаныя ў спісы, для атрымання бюлетэня могуць падаць адзін з наступных дакументаў: ваенны білет (для ваеннаслужачых тэрміновай службы); службовае пасведчанне работніка дзяржаўнага органа (арганізацыі); пасведчанне кіроўцы, пенсійнае пасведчанне, пасведчанне інваліда (пры наяўнасці ў ім фатаграфіі); білет навучэнца, студэнцкі білет; даведку органа ўнутраных спраў, якая пацвярджае асобу грамадзяніна (у выпадку страты, крадзяжу) пашпарта (ідэнтыфікацыйнай карты) грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю