Паводле аператыўных даных на 31 жніўня, у сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках намалочана збожжавых з улікам рапсу 9095 тыс. т. У разрэзе абласцей намалочана: Мінская — 2406 тыс. т, Гродзенская — 1832 тыс. т, Брэсцкая — 1664 тыс. т, Магілёўская — 1184 тыс. т, Гомельская — 1083 тыс. т, Віцебская — 926 тыс. т.
Культуры на зерне (з улікам рапсу, без кукурузы) убраны з 99% плошчаў.
У лік дзяржзаказу пастаўлена: харчовага збожжа — 624 тыс. т (94% ад плана ў памеры 663 тыс. т), піваварнага ячменю — 92 тыс. т (107% ад плана ў памеры 86 тыс. т).
Цукровыя буракі ўбраны з 8% плошчаў, што складае больш як 8 тыс. га (план — 109 тыс. га). Накапана 346 тыс. т караняплода сярэдняй ураджайнасцю 406 ц/га. У разрэзе абласцей: Мінская — 202 тыс. т, Гродзенская — 118 тыс. т, Магілёўская — 25 тыс. т. Рэгіёны ўбіраюць буракі тэмпамі, якія перавышаюць мінулагоднія.
Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 7% плошчаў.
Скошана траў другім укосам на 901 тыс. га, што складае 89% ад плана ў памеры 1010 тыс. га.
Нарыхтавана сена 553 тыс. т — 77% ад плана, сіласу — 1338 тыс. т (6%), сенажу — 12 165 тыс. т (85%). Травяных кармоў нарыхтавана 4058 тыс. т кармавых адзінак (40%).
Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу — 264 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 153% да плана.