Top.Mail.Ru

Пастаўкі беларускай сельгастэхнікі ў Алжыр абмеркавалі ў Савеце Рэспублікі

У Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі абмеркавалі развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Алжырам, перадае БелТА. 


«Нам неабходна ўпэўнена рухацца наперад, каб выйсці на пастаўлены кіраўнікамі нашых дзяржаў узровень узаемнага тавараабароту ў 500 мільёнаў долараў»

Адным з мерапрыемстваў гэтага дня стала сустрэча са Старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй КАЧАНАВАЙ. Вітаючы алжырскіх гасцей у беларускім парламенце, спікер адзначыла: «Гэты візіт з’яўляецца лагічным працягам нашай нядаўняй паездкіў Алжыр і практычнай рэалізацыяйдамоўленасцяў і дарожнай карты, падпісаных кіраўнікамі нашых дзяржаў». Наталля Качанава падкрэсліла, што прыезд алжырскай дэлегацыі ў Мінск служыць залогам моцных і даверных адносін паміж краінамі.

У цэнтры ўвагі бакоў знаходзіліся ключавыя пытанні палітычнага ўзаемадзеяння, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага партнёрства. Як падкрэсліла Наталля Качанава, перад дзяржавамі стаіць стратэгічная мэта: «Нам неабходна ўпэўнена рухацца наперад, каб выйсці на пастаўлены кіраўнікамі нашых дзяржаў узровень узаемнага тавараабароту ў 500 мільёнаў долараў». Пры гэтым ужо за бягучы перыяд тавараабарот перавысіў адзнаку ў 100 мільёнаў, і бакі нацэленыя на далейшае кратнае нарошчванне тэмпаў.

Асаблівы акцэнт падчас перагавораў быў зроблены на прамысловай кааперацыі і забеспячэнні харчовай бяспекі. Беларускі бок выказаў цвёрдую гатоўнасць развіваць сумесныя зборачныя вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі непасрэдна ў Алжыры. Як адзначыла Старшыня Савета Рэспублікі, «мы б хацелі накіраваць пробныя партыі нашай тэхнікі, каб вы змаглі асабіста ацаніць яе надзейнасць і высокую якасць у працы».

Прадметам дэталёвага абмеркавання таксама сталі пастаўкі беларускіх прадуктаў харчавання, уключаючы дзіцячае харчаванне, і сустрэчны імпарт запатрабаванай на беларускім рынку алжырскай прадукцыі. Наталля Качанава выказала шчырую ўдзячнасць кіраўніцтву Алжыра за цёплы і сардэчны прыём парламенцкай дэлегацыі і перадала самыя добрыя пажаданні Прэзідэнту, Прэм’ер-міністру і калегам-парламентарыям сяброўскай краіны, падкрэсліўшы: «Мы чакаем Прэзідэнта Алжыра і Старшыню Савета Нацыі, майго калегу, у Мінску».

«Разлічваем вызначыць канкрэтныя тэрміны рэалізацыі сумесных праектаў прамкааперацыі»

Яшчэ адной важнай падзеяй стала сустрэча кіраўніка Алжырскай дэлегацыі з намеснікам Прэм’ер-міністра Віктарам КАРАНКЕВІЧАМ. У Доме ўрада бакі больш прадметна абмеркавалі шляхі развіцця супрацоўніцтва. Як адзначыў віцэ-прэм’ер, Беларусь валодае сур’ёзным патэнцыялам і кампетэнцыямі ў прамысловасці, машынабудаванні, сельскай гаспадарцы і іншых галінах і можа стаць надзейным партнёрам Алжыра.

«Урад Беларусі ставіць перад сабой выразную задачу актывізаваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і прыняць вычарпальныя меры па безумоўным выкананні даручэння прэзідэнтаў дзвюх краін аб давядзенні да канца 2027 года аб’ёмаў узаемнага гандлю да 500 мільёнаў долараў. Разлічваем таксама вызначыць канкрэтныя тэрміны рэалізацыі сумесных праектаў прамкааперацыі і атрымаць неабходную падтрымку алжырскага боку ў частцы афармлення адпаведных дазволаў і прыняцця неабходных адміністрацыйных рашэнняў», — заявіў Віктар Каранкевіч.

Намеснік Прэм’ер-міністра адзначыў, што беларуска-алжырскія адносіны заснаваныя на глыбокім даверы, шчырай дружбе і ўзаемнай павазе.

«Адным з найбольш перспектыўных кірункаў інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння з’яўляецца стварэнне на тэрыторыі Алжыра зборачных вытворчасцяў беларускай тэхнікі»

Кіраўнік алжырскай дэлегацыі таксама ўзяў удзел у пасяджэнні сумеснай беларуска-алжырскай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. У ходзе пасяджэння камісіі міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксандр ЯКОЎЧЫЦ падкрэсліў, што наша краіна прапрацоўвае стварэнне шэрагу зборачных вытворчасцяў у Алжыры, у тым ліку трактароў, камбайнаў, аўтобусаў.

«Адным з найбольш перспектыўных кірункаў інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння з’яўляецца стварэнне на тэрыторыі Алжыра зборачных вытворчасцяў беларускай тэхнікі. Гэта асобны, значны, ёмісты блок нашай працы. Сёння мы вядзём прапрацоўку шэрагу асноўных кірункаў. Першы — гэта стварэнне ў Алжыры зборачнай вытворчасці энерганасычаных і гусенічных трактароў МТЗ. Сёння будзе падпісана пагадненне аб рабоце па зборцы камбайнаў з кампаніяй «Гомсельмаш», — падзяліўся Аляксандр Якоўчыц.

Таксама беларускі бок разлічвае на садзейнічанне ў паскарэнні працэсу падпісання ўсіх неабходных мемарандумаў і пагадненняў аб партнёрстве па ўсіх кірунках развіцця прамысловай кааперацыі. «Мы глыбока зацікаўленыя ў закупках алжырскіх арэхаў, сухафруктаў, фінікаў, аліўкавага алею — усяго таго, што беларуская зямля з прычыны кліматычных асаблівасцяў даць не можа. У нас вялікая цікавасць і вельмі добры попыт на вашу прадукцыю. Таму будзем удзячныя, калі мы ў рамках дзелавога савета будзем мець магчымасць папрацаваць з алжырскім бізнесам, які займаецца экспартам шырокай наменклатуры прадукцыі, не абмяжоўваючыся згаданымі мною пазіцыямі», — рэзюмаваў кіраўнік ведамства.

Беларусь кратна нарасціла экспарт прадуктаў харчавання ў Алжыр

За дзевяць месяцаў гэтага года двухбаковы абарот прадуктаў харчавання Беларусі і Алжыра вырас у 4,8 раза і сфарміраваўся ў асноўным з экспарту сухога малака, сыроваткі і соевага алею. Аб гэтым ішла размова падчас перагавораў міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Юрыя ГОРЛАВА з кіраўніком Мінсельгаса, развіцця сельскіх тэрыторый і рыбалоўства Алжыра.

Беларускія прадпрыемствы ўжо забяспечылі сябе заказамі на 2027 год. Бакі актыўна працуюць над дагаворна-прававой базай: узгоднены формы санітарных сертыфікатаў, падпісаны міжурадавыя ветэрынарныя пагадненні. У планах — дыверсіфікацыя паставак: на алжырскі рынак гатова выйсці прадукцыя ЗАТ «БНБК» — рыбныя кармы.

Важным кірункам супрацоўніцтва становіцца прасоўванне беларускіх сухіх дзіцячых малочных сумесяў, якія добра зарэкамендавалі сябе на рынку Алжыра. «Вызначаны значныя пункты ўзаемавыгаднага развіцця супрацоўніцтва. Па ўсіх кірунках будзе аказана поўнае садзейнічанне нашых спецыялістаў», — акцэнтаваў Юрый Горлаў.

Алжырская дэлегацыя пацвердзіла гатоўнасць да пашырэння работы ў рэалізацыі сумесных праектаў. Пасля вывучэння магутнасці беларускіх сельгасмашынабудаўнікоў і аграрыяў партнёры робяць стаўку на павелічэнне імпартных паставак з Беларусі. «Маштаб беларускага АПК бязмежны. Мыфарміруем новыя сувязі і гатовыя пераймаць тэхналогіі, замацоўваць усе дыпламатычныя намеры канкрэтнымі кантрактамі», — рэзюмаваў Сід Алі Халдзі.

Паводле БелТА і прэс-службы 

Савета Рэспублікі

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю