Беларусь актыўна супрацоўнічае з краінамі Афрыкі і нацэлена на актывізацыю работы з Мазамбікам. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Віктар Каранкевіч на сустрэчы з выканаўчым каардынатарам Цэнтральнага офіса па рэформах і стратэгічных праектах пры прэзідэнце Рэспублікі Мазамбік Жуанам Асвалду Машаціне, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Як адзначыў Віктар Каранкевіч, Беларусь выбудоўвае адносіны з Афрыкай як надзейныя і раўнапраўныя партнёры. Патэнцыял узаемадзеяння з Мазамбікам бачыцца ў сферы сельскай гаспадаркі. Беларусь гатова пастаўляць трактары і шырокую наменклатуру сельскагаспадарчай тэхнікі.
«Беларусь нацэлена на актывізацыю супрацоўніцтва ў галіне паставак прадуктаў харчавання, ветэрынарных і фармацэўтычных прэпаратаў. Гатовы дзяліцца вопытам і напрацоўкамі ў сферы медыцыны», — адзначыў Віктар Каранкевіч.