Top.Mail.Ru

Пастаянны прадстаўнік пры АДКБ падкрэсліў нацэленасць беларускага боку на канструктыўную і ініцыятыўную работу

Сустрэча генеральнага сакратара АДКБ Таалатбека Масадыкава з нованазначаным пастаянным і паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры АДКБ Уладзімірам Бяспалым адбылася 6 мая ў Маскве ў Сакратарыяце АДКБ, паведамляе БелТА.


«Субяседнікі абмеркавалі актуальныя праблемы, якія датычацца міжнароднай палітыкі і бяспекі, а таксама пытанні бягучай дзейнасці арганізацыі. Уладзімір Бяспалы падкрэсліў нацэленасць беларускага боку на канструктыўную і ініцыятыўную работу ў інтарэсах калектыўнай бяспекі», — адзначылі ў прэс-службе АДКБ.

Таалатбек Масадыкаў павіншаваў Уладзіміра Бяспалага з назначэннем.


Паводле інфармацыі прэс-службы пасольства Беларусі ў РФ, бакі абмяняліся думкамі па перспектыўным парадку дня дзейнасці АДКБ, а таксама ходзе падрыхтоўкі да маючых адбыцца ў маі — чэрвені пасяджэнняў Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі арганізацыі.

«Беларускі дыпламат падкрэсліў гатоўнасць Мінска да далейшага актыўнага практычнага ўзаемадзеяння з дзяржавамі-членамі, накіраванага на ўдасканаленне функцыянавання ўсіх механізмаў і інстытутаў АДКБ, а таксама ўмацаванне бяспекі і стабільнасці ў зоне адказнасці арганізацыі. Звярнуў асаблівую ўвагу на нашы ініцыятывы па ўдасканаленні дакументаў АДКБ стратэгічнага характару і іх адаптацыі да зменлівых умоў сучаснага свету, умацаванні калектыўных механізмаў забеспячэння бяспекі, аб’яднанні аналітычнага патэнцыялу дзяржаў-членаў па пытаннях бяспекі», — расказалі ў пасольстве.

Уладзімір Бяспалы перадаў генеральнаму сакратару АДКБ запрашэнне наведаць ІІІ Міжнародную выстаўку індустрыі бяспекі «Нацыянальная бяспека. Беларусь — 2026».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю