Top.Mail.Ru

Пасяджэнне Еўразійскага міжурадсавета ў вузкім складзе прайшло ў Чалпон-Аце

Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын знаходзіцца з двухдзённым рабочым візітам у Кыргызстане для ўдзелу ў пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, паведамілі ў прэс-службе ўрада.


У Чалпон-Аце пасяджэнне прайшло ў вузкім складзе. На парадку дня рзглядаліся два асноўныя пытанні: аб ходзе рэалізацыі агульных прынцыпаў і падыходаў да забеспячэння харчовай бяспекі дзяржаў — членаў ЕАЭС і развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва саюза з асноўнымі гандлёвымі партнёрамі.

Запланавана пасяджэнне савета ў пашыраным складзе. На парадку дня — 15 пытанняў. У графіку мерапрыемства таксама сустрэча кіраўнікоў дэлегацый з прэзідэнтам Кыргызстана Садырам Жапаравым.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю