Top.Mail.Ru
210

Пасяджэнне Эканамічнага савета СНД пройдзе 18 ліпеня ў Маскве

Пасяджэнне Эканамічнага савета СНД пройдзе 18 ліпеня ў Маскве з удзелам віцэ-прэм’ераў краін Садружнасці. Плануецца, што Беларусь на ім прадставіць намеснік прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч, паведамілі БелТА ў прэс-службе Выканкама СНД.


«Кіраўнікі дэлегацый краін Садружнасці абмяркуюць пытанні, якія ахопліваюць розныя сферы эканамічнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД», — праінфармавалі ў прэс-службе.

У прыватнасці, намечана разгледзець асноўныя мэтавыя макраэканамічныя паказчыкі развіцця эканомік дзяржаў — удзельніц СНД, праект плана мерапрыемстваў па рэалізацыі другога этапу (2026-2030 гады) рамачнай праграмы супрацоўніцтва ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах, праект канцэпцыі цэнаўтварэння ў будаўнічай дзейнасці дзяржаў — удзельніц СНД і план асноўных мерапрыемстваў па яе рэалізацыі, праект асноўных напрамкаў супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД у галіне лясной гаспадаркі і лясной прамысловасці на перыяд да 2035 года.

Плануецца таксама абмеркаваць сумесныя дзеянні краін СНД па прафілактыцы і барацьбе з шаленствам, яшчурам, грыпам птушак і ньюкаслскай хваробай на перыяд да 2030 года. Акрамя таго, будзе разгледжаны праект пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц СНД па папярэджанні развіцця саранчовых шкоднікаў.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю