Top.Mail.Ru

Пасяджэнне Групы высокага ўзроўню Саўміна СД праходзіць у Пскове

У Пскове праходзіць пасяджэнне Групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы (СД), паведамляе БелТА.


Мерапрыемства стартавала з мітынгу на Магіле Невядомага Салдата. Высокія госці, у тым ліку кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой і дзяржсакратар СД Сяргей Глазьеў, усклалі да пахавання вянкі і кветкі і ўшанавалі герояў, якія змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны і аддалі жыцці за свабоду Радзімы.


На пасяджэнні Групы высокага ўзроўню Саўміна СД разглядаецца шырокае кола пытанняў гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі, у тым ліку на перспектыву. Таксама ў парадку дня — абмеркаванне правядзення саюзных праектаў па грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі, арганізацыі і развіцці трансгранічных прыгарадных пасажырскіх зносін па чыгунцы паміж сумежнымі рэгіёнамі Беларусі і Расіі.

У пасяджэнні Групы высокага ўзроўню Саўміна СД таксама прымаюць удзел намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі Аляксей Авярчук, кіраўніцтва Пскоўскай вобласці, прадстаўнікі профільных міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Расіі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю