Top.Mail.Ru

Пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Алтай прайшло ў Мінску

Перспектыўныя напрамкі гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння абмеркавалі сёння ў сталіцы на VII пасяджэнні рабочай групы па супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Алтай.


Як адзначыў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Максім ЛЫСЕНКА, супрацоўніцтва з Алтаем — прыклад эфектыўнага ўзаемадзеяння на рэгіянальным узроўні. Зараз прапрацоўваюцца перспектывы далейшага развіцця ўзаемадзеяння ў розных сферах, ёсць вялікі патэнцыял для сумеснай работы.

— Мы падтрымліваем любыя ініцыятывы беларускага і расійскага бакоў, якія будуць садзейнічаць як замацаванню ўжо ўстаноўленых сувязяў, так і выпрацоўцы новых напрамкаў узаемадзеяння. Мы зацікаўлены ў развіцці не толькі прамысловай кааперацыі. Сёння мы нацэлены на пашырэнне гарызонтаў супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, навукі, аховы здароўя, культуры і высокіх тэхналогій. Перакананы, што сумесныя праекты ў гэтых сферах стануць трывалым фундаментам для будучыні, — сказаў Максім Лысенка.

Паводле яго слоў, стаіць мноства важных задач, вырашэнне якіх дасць магчымасць перайсці на якасна новы ўзровень двухбаковага супрацоўніцтва і ўнесці свой уклад ва ўмацаванне матэрыяльнага дабрабыту і забеспячэнне патрэбнасцяў насельніцтва нашых дзяржаў.

Як адзначыў першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксей СТАСЮКЕВІЧ, беларускі бок гатовы прапанаваць шэраг тавараў жыллёва-камунальнага напрамку, перш за ўсё тэхнікі для кар’ернай прамысловасці, транспартнай інфраструктуры.

— У інтарэсах Рэспублікі Алтай гатовы пастаўляць увесь спектр беларускіх тавараў. Дасягнутыя дамоўленасці і выпрацаваныя меры будуць садзейнічаць далейшаму развіццю нашых узаемаадносін на карысць нашых дзяржаў, — адзначыў Аляксей СТАСЮКЕВІЧ.

У рамках пасяджэння працоўнай групы былі падпісаны:

Праграма дзеянняў па рэалізацыі асноўных напрамкаў Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Алтай (Расійская Федэрацыя) на 2027–2030 гады ў рамках развіцця і ўмацавання інтэграцыйных працэсаў Саюзнай дзяржавы;

Мемарандум аб узаемаразуменні па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя паміж Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам прыродных рэсурсаў і экалогіі Рэспублікі Алтай.

Александрына ПАРШЫНА

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю