Top.Mail.Ru

Пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы плануецца правесці ў Мінску 1 кастрычніка

Пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы плануецца правесці ў Мінску 1 кастрычніка. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на інфармацыю Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

«На пасяджэнні Пастаяннага камітэта абмеркавалі ход падрыхтоўкі да пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, прызначанага на 1 кастрычніка ў Мінску і да пасяджэння групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. Акцэнтавалі ўвагу на неабходнасці няўхільнага выканання тэрмінаў унясення ўзгодненых праектаў рашэнняў і заключэнняў да іх», — гаворыцца ў паведамленні Пастаяннага камітэта.

Абмяркоўвалася таксама ўдасканаленне дзейнасці Пастаяннага камітэта, намаганні якога плануецца засяродзіць на павышэнні выканальніцкай дысцыпліны па даручэннях, дадзеных органамі Саюзнай дзяржавы і дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю