Top.Mail.Ru

Пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў АДКБ прайшло на палях сесіі ГА ААН у Нью-Ёрку

Пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў АДКБ адбылося 23 верасня на палях сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Мерапрыемства прайшло пад старшынствам расійскага боку з удзелам генеральнага сакратара АДКБ Таалатбека Масадыкава, паведамілі БелТА ў прэс-службе АДКБ.



Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі пасяджэння Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, прыярытэты расійскага старшынства ў арганізацыі, а таксама ініцыятыву Беларусі і Расіі аб распрацоўцы Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі.

«Адзначана эфектыўнасць АДКБ як інструмента забеспячэння стабільнасці і бяспекі на еўразійскай прасторы», — дадалі ў прэс-службе.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю