Top.Mail.Ru

«Патрэбны рэальны прадукт». Лукашэнка аб задачах ствараемай Акадэміі інтэлектуальных тэхналогій

Працэс стварэння Акадэміі інтэлектуальных тэхналогій стаў адной з тэм падчас дакладу Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку міністра адукацыі Андрэя Іванца, перадае БелТА.



«Мы павінны зрабіць салідны цэнтр, дзе будуць вучыцца самыя таленавітыя і здольныя людзі. Падкрэсліваю: людзі. Таму гэта не значыць, што мы са школы туды возьмем пасля 11-га класа, нават хай гэта будуць таленавітыя хлопцы і дзяўчаты, і больш нікога. Гэтага трэба пазбегнуць. Любы (ва ўзросце, не ва ўзросце, маладым, пажылым), калі ён таленавіты і нешта можа зрабіць. Ён павінен прыйсці туды з канкрэтнай прапановай. І пасля таго, як мы ім дамо там магчымасці ўдасканальвацца, навучацца і ў лабараторыях нешта ствараць, каб у выніку яны выдалі нам рэальны прадукты, які патрэбны будзе грамадству, нашай эканоміцы, нашай дзяржаве», — сказаў кіраўнік дзяржавы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю