Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл 20-22 чэрвеня наведае з візітам Брэст. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на Беларускую праваслаўную царкву.
Як чакаецца, у суботу, 20 чэрвеня, свяцейшы ўладыка прыбудзе ў Брэст. 21 чэрвеня, у дзень Сабора беларускіх святых, прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы здзейсніць Боскую літургію ў Свята-Уваскрасенскім саборы Брэста.
Раніцай 22 чэрвеня на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» Патрыярх Кірыл прыме ўдзел у жалобным мітынгу, прысвечаным 85-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны.