Top.Mail.Ru

Пацярпелым у ДТЗ у Асіповіцкім раёне аказваюць меддапамогу, частка працягне лячэнне ў галоўным ваенным шпіталі

Пацярпелым у ДТЗ у Асіповіцкім раёне аказваецца неабходная медыцынская дапамога, паведамілі БелТА ў Мінабароны.

Па рашэнні міністра абароны камісію, якая праводзіць праверку ў сувязі з дарожна-транспартным здарэннем у Асіповіцкім гарнізоне, дзе загінулі двое ваенных, узначальвае памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах Леанід Касінскі. Ён выехаў на месца здарэння.

Пацярпелым у ДТЗ аказваецца неабходная медыцынская дапамога. Большасць з іх працягнуць лячэнне ў Галоўным ваенным клінічным медыцынскім цэнтры.

Ход праверкі знаходзіцца на асабістым кантролі міністра абароны.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю