У ЗША падчас планавай аперацыі ў хірургічным цэнтры ў Лоўн-Тры (штат Каларада) памёр 56-гадовы пацыент Барт Райтэр. Падчас умяшання ў мужчыны адбылося спыненне дыхання і сэрца, аднак урачы не заўважылі крытычных змен, бо манітор, які адсочвае жыццёвыя паказчыкі, быў адключаны, паведамляе «МИР 24».
У ходзе аперацыі па выдаленні катаракты хірург і анестэзіёлаг слухалі музыку і ігралі ў музычнае бінга — адгадвалі песні 70-80-х гадоў. Сам хірург сцвярджае, што не ведаў аб крытычным стане пацыента і абвінаваціў у адключэнні манітора калегу.
Жонка загінулага падала ў суд на хірурга, аднак справа была ўрэгуляваная ў дасудовым парадку. Медыкі сваёй віны не прызналі.