Top.Mail.Ru

Паваленыя дрэвы, падтопленыя падворкі. Ратавальнікі працягваюць аператыўна ўстараняць наступствы непагадзі

Ратавальнікі ліквідавалі наступствы непагадзі ў Беларусі. Пра гэта БелТА паведамілі ў МНС.


За мінулыя суткі ў выніку праходжання навальніцы, моцнага ліўня і шквалістага ветру з парывамі 15-20 м/с у Гомельскай вобласці зафіксавана тры выпадкі падзення дрэў. Работнікі МНС праводзілі іх распілоўку і прыборку. У Віцебскай вобласці ратавальнікі прыцягваліся для выдалення паваленага дрэва ў Чашніцкім раёне. Раніцай 8 чэрвеня ў Мінскай вобласці падраздзяленні МНС тройчы аказвалі дапамогу ў адпампоўцы вады з падтопленых падворкаў жылых дамоў у Салігорску і Слуцку.

Паводле аператыўных звестак, пацярпелых няма. Ратавальнікі працягваюць праводзіць маніторынг абстаноўкі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю