Top.Mail.Ru

Павел Муравейка прызначаны старшынёй Віцебскага аблвыканкама

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Паўла Муравейку старшынёй Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, перадае БелТА.


Да цяперашняга часу Павел Муравейка займаў пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, а да гэтага кіраваў Генеральным штабам Узброеных Сіл.

«Я хацеў бы вас бачыць губернатарам у Віцебскай вобласці. Чаму з усіх кандыдатур я вам прапаную гэту працу: вы — чалавек сістэмны, з ваенным характарам, які звыкся ставіць задачы і патрабаваць выканання, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Што мяне падкупляе, калі разглядаю кандыдатуры: мне здаецца, што калі ёсць даручэнне Прэзідэнта ці вы даручылі камусьці, вы здольныя давесці яго да канца і пракантраляваць. У Генеральным штабе нашай арміі першая асоба... Ведаеце, у Генштабе дрэнных не бывае, там людзі мазгавітыя. Там не толькі трэба аддаваць загады, але і думаць пра развіццё арміі, правядзенне нейкіх аперацый і гэтак далей. Выпадковых людзей не бывае. І калі вас прызначалі ў Генеральны штаб, я апытваў многіх, у тым ліку былых ваенных. Яны пра вас былі добрага меркавання. Таму, сабраўшы ўсё гэта разам, я раблю выснову, што вы з гэтай пасадай павінны справіцца».


«Маё патрабаванне вы ведаеце: павінен быць вынік. Гэта галоўнае. Таму трэба працаваць на рэзультат. І ў Віцебскай вобласці бяда — дысцыпліна. Трэба ўводзіць вайсковую дысцыпліну ў плане выканання тэхналагічных рэгламентаў», — падкрэсліў беларускі лідар.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю