Top.Mail.Ru

Павінен пачаць «генерыць» прыбытак. Крутой пра чаканы эфект ад вялікіх пераўтварэнняў у Шклоўскім раёне

Сістэма падтрымкі прадпрыемстваў і ініцыятыў у Шклоўскім раёне будзе трансфармаваная. На дапамогу з боку дзяржавы змогуць разлічваць толькі тыя, хто здольны на хуткую аддачу. Пра гэта заявіў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, які прымае ўдзел у рэспубліканскім навучальным семінары аб сучасных падыходах да рэгіянальнага развіцця на прыкладзе Шклоўскага раёна, перадае БелТА.



Дзмітрый Крутой звярнуў увагу, што цяпер асобным прадпрыемствам Шклоўскага раёна «трэба істотна падцягнуць эканамічныя паказчыкі». Ад іх патрэбна высокая эфектыўнасць, такое патрабаванне вылучаў кіраўнік дзяржавы падчас цяперашняй рабочай паездкі ў рэгіён. 

«У перспектыве двух-трох гадоў — зніжэнне ўзроўню датацыйнасці раёна. У Шклове ён за апошнія 5 гадоў знаходзіцца на ўзроўні 40%. Для раёна, якому надаецца такая павышаная ўвага, гэта вельмі шмат. Таму эканоміка Шклоўскага раёна павінна пачынаць генерыць узровень даходаў і падаткаў, дастатковы для бездэфіцытнага існавання», — падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Паводле яго слоў, кожная галіна раёна ў апошнія гады атрымала вялікую ўвагу з боку дзяржавы і асабіста Прэзідэнта. Гэтая падтрымка выяўлялася і ў грошах, і ў арганізацыйна-кіраўнічых рашэннях, і ў задзейнічанні раёна ў рэспубліканскіх ініцыятывах, напрыклад па выкарыстанні электробусаў у пасажырскіх транспартных зносінах, пашырэнні прысутнасці буйных гандлёвых сетак у рэгіёнах і невялікіх населеных пунктах. 

"Градус утрыманства, пра які казаў у апошнія дні наш лідар, будзе зніжацца. І дапамагаць будуць толькі тым прадпрыемствам, інвестпраектам, арганізацыям, ад якіх чакаецца хуткая аддача. Простага ўкідвання грошай у раённыя ініцыятывы не будзе. Пажадана, каб Шклоў (маецца на ўвазе Шклоўскі раён у цэлым. — Заўв. БелТА) да 2030 года, у рамках бягучай пяцігодкі, выйшаў на бездатацыйны ўзровень, — працягнуў ён.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю