Top.Mail.Ru

Павіншаваць маці і бацьку можна паштоўкай ад прафсаюза

У рамках Тыдня бацькоўскай любові праходзяць акцыі «Павіншуем маці разам» і «Павіншуем бацьку разам». Аб гэтым расказала намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Таццяна Філімонава, перадае «Мінск-Навіны».


На прадпрыемствах і ў арганізацыях работнікам прадастаўляюцца спецыяльныя святочныя паштоўкі. Любы ахвочы можа напісаць цёплыя словы падзякі сваёй маці, пазначыць адрас адпраўкі, а прафсаюз возьме на сябе клопат аб дастаўцы віншавання.

Таксама даступны электронныя версіі паштовак для спампоўкі на афіцыйным сайце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Іх можна адправіць мамам праз месенджары ці электронную пошту, падарыўшы радасць і ўвагу нават на адлегласці.

Ініцыятыва ахапіла больш за 20 тыс. пярвічных прафсаюзных арганізацый па ўсёй краіне.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю