Top.Mail.Ru
116

Павышэнне ПДВ да расійскага ўзроўню ў Беларусі пакуль не плануецца

Павышэнне падатку на дабаўленую вартасць (ПДВ) да расійскага ўзроўню ў Беларусі пакуль не плануецца, паведаміў журналістам міністр фінансаў Юрый Селіверстаў пасля разгляду дэпутатамі праекта закона «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2026 год» у другім чытанні, паведаміла БелТА.


«У цяперашні момант пытанне росту ПДВ да ўзроўню расійскага не разглядалася, — сказаў Юрый Селіверстаў, адказваючы на адпаведнае пытанне. — Для нас гэта пакуль заўчасна разглядаць, нам трэба паглядзець на вопыт іх (Расіі і Казахстана. — Заўв. БелТА), як у іх пойдзе», — сказаў Юрый Селіверстаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю