Top.Mail.Ru

Пайшла з жыцця класны кіраўнік Прэзідэнта Таццяна Карпечанка

Пайшла з жыцця класны кіраўнік Прэзідэнта Таццяна Мікалаеўна Карпечанка. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Жанчына памерла сёння ў 06.00. Ёй было 102 гады.


Таццяна Мікалаеўна ўсё жыццё прысвяціла педагагічнай дзейнасці. У 1941 годзе яна скончыла вучылішча, атрымаўшы спецыяльнасць настаўніцы пачатковых класаў. Працаваць пачала ў 18-гадовым узросце ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Спачатку дзяўчыну накіравалі на работу ў адзін з раёнаў Архангельскай вобласці. Пазней Таццяна Мікалаеўна пераехала на радзіму маці, у Александрыю Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці, дзе больш за 40 гадоў прапрацавала настаўнікам матэматыкі ў мясцовай школе.


Чатыры гады яна была кіраўніком у класе, дзе вучыўся Аляксандр Лукашэнка.


Таццяна Мікалаеўна неаднаразова адзначала ў гутарках з журналістамі, што пражыла шчаслівае жыццё. Разам з мужам яна выгадавала чатырох дзяцей.

Развітанне з Таццянай Мікалаеўнай Карпечанка пачнецца 10 лютага ў 09.30 у доме культуры аграгарадка Александрыя

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю