Памерла народная артыстка РСФСР Лідзія Федасеева-Шукшына, паведамляе БелТА.
Аб смерці паведаміла дачка артысткі Марыя Шукшына. Лідзіі Федасеевай-Шукшыной было 88 гадоў. Развітанне з ёй адбудзецца ў аўторак. Пахаваюць артыстку на Новадзявочых могілках у Маскве.
Лідзія Федасеева-Шукшына нарадзілася 25 верасня 1938 года ў Ленінградзе. Шырокую вядомасць ёй прынеслі ролі ў фільмах Васіля Шукшына «Печкі-лавачкі» і «Каліна чырвоная». Рэжысёр быў яе мужам, яны пажаніліся ў 1964 годзе. У іх у шлюбе нарадзіліся дзве дачкі — Марыя і Вольга.
У фільмаграфіі Лідзіі Федасеевай-Шукшыной больш за сто стужак. Сярод іх «Два капітаны», «Выратуйце нашы душы», «Асабістае жыццё каралевы», «Графіня Шарамеццева».