У Жабінкаўскім раёне ратавальнікі ліквідавалі пажар у храме, паведамляе БелТА.
Сёння днём падраздзяленні МНС выязджалі па паведамленні аб пажары ў будынку храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў аграгарадку Азяты. Ратавальнікі, якія аператыўна прыбылі да месца выкліку, высветлілі, што з-пад даху храма ідзе дым.
«Работнікі МНС ліквідавалі пажар і сумесна з прыхаджанамі эвакуіравалі матэрыяльныя каштоўнасці. Агонь пашкодзіў драўляную вонкавую ашалёўку званіцы. Пацярпелых няма», — праінфармавалі ў МНС.
Спецыялісты высвятляюць прычыны ўзгарання.