Top.Mail.Ru
234

Пажару ў Ганконгу прысвоена максімальная катэгорыя небяспекі, загінулі 13 чалавек

Ахвярамі наймацнейшага пажару ў жылым комплексе Ганконга сталі прынамсі 13 чалавек, перадае БелТА.



Сярод 13 загінулых пажарны, які дапамагаў тушыць полымя. Акрамя таго, раненні атрымалі прынамсі 16 чалавек, яны былі шпіталізаваны.

Пажару прысвоена пятая катэгорыя небяспекі — максімальная з магчымых. Большасць жыхароў комплексу былі эвакуяваны з будынкаў. Аднак паліцыя працягвае атрымліваць паведамленні пра людзей, якія аказаліся заблакіраванымі ў памяшканнях.

Агонь ахапіў некалькі вышынных будынкаў жылога комплексу ў Паўночным раёне Тай По. Вядома, што тут знаходзіцца каля 2 тыс. кватэр. Полымя таксама закранула бамбукавыя будаўнічыя рыштаванні, устаноўленыя вакол будынкаў комплексу для правядзення касметычнага рамонту.

Пажарныя працягваюць барацьбу з агнём, некаторыя з іх атрымалі траўмы. Прычыны ўзгарання пакуль застаюцца невядомымі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю