У Цэнтральнае РУУС г. Мінска звярнулася 67-гадовая жанчына, якая стала, як аказалася, ахвярай тэлефонных ашуканцаў. Аб гэтым паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».
ЁУ адзін з дзён ёй патэлефанаваў невядомы, які прадставіўся супрацоўнікам «Белтэлекама», і пераканаў задэклараваць назапашванні, якія неабходна было перадаць спецыялістам з Нацбанка для пераводу на абаронены рахунак. Так жанчына і паступіла. Не скзаўшы нічога родным, употай перадала «кур’еру Нацбанка» 4000 долараў, 1000 еўра і 4600 рублёў.
Кур’ерам жа на справе аказалася 66-гадовая пенсіянерка, якая сама атрымала аналагічны званок і паверыла, што яе даныя выкарыстоўваюцца ў злачынных махінацыях.
Каб разлічыцца з даўгамі, мінчанка здала ў ламбард свае залатыя ўпрыгожанні, бо грашовых зберажэнняў у яе не было. Аднак жанчына не змагла перадаць атрыманыя наяўныя аферыстам, таму што адчула недамаганне.
Тады «клапатлівыя» ілжэправаахоўнікі дазволілі ёй не аддаваць свае грошы, а толькі папрасілі забраць пакет у іншай пенсіянеркі і перадаць наступнаму кур’еру.
Распачата крымінальная справа за махлярства.
Па словах старшага інспектара ГІГС Цэнтральнага РУУС Надзеі Каліберавай, праваахоўнікі, супрацоўнікі банкаўскіх і іншых устаноў не тэлефануюць грамадзянам па працоўных пытаннях у месэнджарах, не просяць аказаць садзейнічанне ў злове зламыснікаў, падоўжыць дамову на аказанне паслуг або ўзяць крэдыт. Калі вам паступіў падобны званок — неадкладна спыніце размову і паведаміце пра тое, што адбылося ў міліцыю. Тым самым вы зберажаце свае сродкі.