Кітайскае анлайн-турагенцтва Ctrip прапануе транзітным турыстам бясплатныя экскурсіі па Пекіну. Цяпер праект рэалізуецца ў тэрмінале № 3 міжнароднага аэрапорта «Шоўду». Падобныя экскурсіі ўжо наведалі турысты з больш за 50 краін свету, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Гэтыя бясплатныя экскурсіі ўключаюць у сябе трансфер, паслугі экскурсавода з веданнем замежнай мовы, уваходныя білеты і Wi-Fi. Пасля паспяховай рэгістрацыі турысты адпраўляюцца на экскурсію з аэрапорта «Шоўду». На выбар прапануецца два напрамкі: участак Бадалін Вялікай Кітайскай сцяны, а таксама лінія цэнтральнай восі Пекіна, куды ўваходзяць навед
ванне Храма Неба, вуліцы Цяньмэнь і плошчы Цяньаньмэнь.
Паводле звестак платформы Ctrip, пасля пашырэння спісу краін з бязвізавым рэжымам і павелічэння тэрміну бязвізавага транзіту да 240 гадзін, у Кітаі назіраецца значны рост колькасці замежных турыстаў. У мінулым годзе колькасць заказаў уязных тураў праз Ctrip павялічылася ўдвая. Колькасць запытаў «папулярныя турыстычныя напрамкі ў Кітаі» на замежных платформах узрасла больш як на 500 працэнтаў, а ўязных тураў у перыяд Чуньцзэ (Кітайскі Новы год) павялічылася на 203 працэнты.
У мінулым годзе колькасць замежных турыстаў, якія наведалі Пекін, павялічылася на 185 працэнтаў у параўнанні з 2023-м. Найбольшую цікавасць да кітайскай сталіцы праявілі падарожнікі з Расіі, Сінгапура, Рэспублікі Карэя, ЗША і Тайланда. Пяццю ўпадабанымі славутасцямі замежных турыстаў сталі тэматычны парк забаў Universal Studios Beijing, участкі Бадалін і Муцяньюй Вялікай Кітайскай сцяны, Музей Гугун і Летні палац Іхэюань.