Пашыраная квота для электратранспарту.
Народны ўрад Пекіна прыняў рашэнне дадаткова прадаставіць 20 тысяч аўтамабільных нумароў для транспартных сродкаў на новых крыніцах энергіі (НКЭ) у дадатак да 40 тыс. такіх нумароў, якія былі выдзелены ў студзені, перадае «Сіньхуа».
Гэты крок накіраваны на далейшае задавальненне патрэбнасцей у транспартных сродках сем’яў, якія не маюць аўтамабіля, аб’явілі мясцовыя ўлады. Сёлета агульная квота на нумарныя знакі для легкавых аўтамабіляў у Пекіне складзе 160 тысяч адзінак. Сярод іх 100 тыс. у рамках штогадовай сістэмы квот і яшчэ 60 тыс. новых нумарных знакаў для НДЭ. Па звестках Пекінскага ўпраўлення транспарту, дадаткова выдзеленыя аўтанумары прызначаны выключна для НДЭ.
Гэтая мера давядзе колькасць нумарных знакаў для электрамабіляў, прадастаўленых сёлета сем’ям без аўтамабіляў, да 118,4 тысячы, паведамілі ў ведамстве. Пачынаючы з 26 мая, хатнія гаспадаркі, якія падалі заяўкі на атрыманне аўтамабільнага нумара, могуць увайсці ў спецыяльную гарадскую латарэйную сістэму, заснаваную на балах, каб праверыць свой рэйтынг. Пасля праверкі яны атрымаюць сертыфікат аб пацвярджэнні атрыманні квоты на нумарны знак, тэрмін дзеяння якой складзе 12 месяцаў.
Пекінскія ўлады прымаюць розныя меры па барацьбе з дарожнымі заторамі і забруджваннем паветра, уключаючы ўвядзенне ў 2011 годзе сістэмы латарэі на атрыманне нумара для аўтамабіляў з рухавіком унутранага спальвання і размеркаванне квот на нумары для электрамабіляў праз некалькі гадоў.