Нацыянальны мастацкі музей і А1 запусцілі дзіджытал-праект «Галерэя ажыўшых карцін» – серыю аніміраваных відэаработ, якія ўжо даступны да прагляду на экране ГЗЦ Galleria Minsk, а таксама на VOKA. У цэнтры праекта – знакавыя палотны беларускіх мастакоў, пераасэнсаваныя з дапамогай сучасных візуальных тэхналогій.
Адным з ключавых замыслаў праекта стала жаданне паказаць разнастайнасць беларускай мастацкай спадчыны. Таму для першага этапу былі выбраны карціны розных перыядаў і мастацкіх напрамкаў – ад рэалізму XIX стагоддзя да твораў сярэдзіны XX стагоддзя. Такі падыход дазваляе гледачам убачыць шырыню творчай спадчыны краіны і па-новаму зірнуць на знаёмыя работы.
У рамках праекта з дапамогай моўшн-дызайну і лічбавай анімацыі «ажыўлены» работы Юдэля Пэна, Івана Хруцкага і Антона Бархаткова. Пры гэтым ключавую ролю ў стварэнні анімацый сыграла ручная праца дызайнераў і мастакоў: менавіта яны прапрацоўвалі рухі, міміку, настрой і дэталі, абапіраючыся на арыгіналы і захоўваючы іх мастацкую мову. Для павышэння плаўнасці графікі на этапе постпрадакшну быў выкарыстаны інструмент нейрасеткі. Прэзентацыя прайшла ў Нацыянальным мастацкім музеі, першымі карціны ўбачылі журналісты і блогеры.

«Культурная спадчына Беларусі – важны напрамак ESG-стратэгіі А1. Мы лічым, што сучасныя тэхналогіі дапамагаюць па-новаму раскрываць мастацтва і рабіць яго бліжэй да шырокай аўдыторыі. Гэты праект – аб дзіджыталізацыі, павазе да дэталяў і клапатлівым стаўленні да арыгіналаў», – адзначылі ў А1.
Серыя аніміраваных відэаработ даступна на VOKA – бясплатна і без рэгістрацыі.
«Партрэт Марка Шагала» Юдэля Пэна – адна з самых вядомых работ з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея. У дзіджытал-версіі гледачы змогуць убачыць больш, чым статычны вобраз: як Шагал мог бы ўсміхнуцца свайму настаўніку, здзець капялюш, паглядзець у вочы суразмоўцы, выпусціць палітру з рук і быццам выйсці за межы палатна.

Карціна Антона Бархаткова «Першая песенька», створаная ў 1950-я гады і прадстаўленая ў асноўнай экспазіцыі музея, у аніміраваным фармаце пакажа жывую сцэну з дзяцінства: маленькая дзяўчынка іграе на раялі, матае нагамі і пяе, ёй туруе жанчына побач – настаўніца ці маці (мастак намаляваў сваю жонку), а сонечны пейзаж за вакном напаўняецца рухам і святлом.
«Партрэт невядомай з кветкамі і садавінай» Івана Хруцкага – адна з самых пазнавальных работ Нацыянальнага мастацкага музея, знаёмая многім па паштоўках, марках і нават грашовых купюрах. У дзіджытал-інтэрпрэтацыі гледачы змогуць разгледзець карціну ў дэталях і ўбачыць, як мяняецца выраз твару загадкавай незнаёмкі, як яна адрывае вінаград, каштуе яго і папраўляе кветкі ў вазе.

«Для нас важна, каб глядач бачыў беларускае мастацтва ў яго шматграннасці ад класікі – от классики XIX стагоддзя да твораў XX стагоддзя. «Галерэя ажыўшых карцін» дазваляе паказаць знаёмыя палотны з новага пункта гледжання і прыцягнуць аўдыторыю, якая прызвычаілася ўзаемадзейнічаць з візуальным кантэнтам праз сучасныя тэхналогіі. Мы бачым у гэтым не замену, а пашырэнне магчымасцей для ўспрымання мастацтва», – падкрэслілі ў Нацыянальным мастацкім музеі.
УНП 101528843