Top.Mail.Ru
213

Пенсіянер загінуў ад траўм, атрыманых пры рабоце на мотаблоку

Трагедыя здарылася ў Круглянскім раёне. Падчас апрацоўкі прысядзібнага ўчастка з дапамогай мотаблоку нага 68-гадовага мужчыны па неасцярожнасці трапіла ў фрэзу. На жаль, выратаваць чалавека не атрымалася. У бальніцы яму ампутавалі нагу, але на наступны дзень ён памёр.


— Пры прывядзенні судовай экспертызы Бялыніцкім міжраённым аддзелам ДКСЭ была ўстаноўлена, што мужчына атрымаў закрыты пералом правай ключыцы, пераломы двух рэбраў, правых плечавой і сцегнавой костак, адкрытыя пераломы костак і ірваныя раны левай нагі, якія носяць характар цяжкіх пашкоджанняў, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці Ірына Рачкоўская. — У біялагічных вадкасцях памерлага этылавы спірт не знойдзены. Смерць мужчыны наступіла ад спалучанай тупой траўмы, ускладненай развіццём траўматычнага шоку. 

Судэксперты заклікаюць грамадзян пры рабоце на сельскагаспадарчай тэхніцы быць больш пільнымі і захоўваць тэхніку бяспекі. 

Screenshot_18.jpg

Нэлі ЗІГУЛЯ
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю