Top.Mail.Ru

Пенсіянер загінуў пры начным пажары кватэры ў Гродне, яго госця ўдалося выратаваць

Пенсіянер загінуў пры начным пажары кватэры ў Гродне, паведамляе БелТА.



Трывожны сігнал паступіў выратавальнікам абласнога цэнтра 1 верасня каля гадзіны ночы. Пажар адбыўся ў кватэры на першым паверсе пяціпавярхоўкі па вул. Гая.

На пажары знойдзены загінулым гаспадар 1959 года нараджэння. Работнікі МНС выратавалі яго госця 1977 года нараджэння. З атручваннем прадуктамі гарэння мужчыну шпіталізавалі.

Прычыны пажару і абставіны гібелі высвятляюцца.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю